1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

Правы чалавека ў Беларусі: вынікі 2010 года

30 декабря 2010 г.

Хаця цягам апошніх 12 месяцаў сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі параўнальна з папярэднімі гадамі крыху палепшылася, значных змяненняў не адбылося. Усё станоўчае перакрэслілі падзеі пасля апошніх выбараў прэзідента.

https://p.dw.com/p/zraY
Молоток судьи на столе
Фото: picture-alliance/ dpa

Становішча з выкананнем беларускім кіраўніцтвам правоў чалавека ў бягучым годзе істотна не змянілася, хаця за апошнія 12 месяцаў мелі месца некаторыя станоўчыя зрухі. Аднак падзеі, якія разгарнуліся 19 снежня і ў наступныя дні пасля прэзідэнцкіх выбараў, калі пачаліся рэпрэсіі супраць удзельнікаў пратэстных акцыяў, супраць палітычных партыяў, грамадскага сектару і незалежных СМІ, перакрэслілі ўсё тое, нават невялічкае, пазітыўнае, што мела месца ў Беларусі апошнім часам.

Правывы Рубікон

Избиратель на фоне плаката с фотографиями кандидатов в президенты
Некаторым кандыдатам ад апазіцыі ўжо вынесены абвінавачванніФото: Bymedia

Менавіта так называюць беларускія праваабаронцы тое, што адбылося ўвечары 19 снежня і ў наступныя дні. У выніку гвалтоўнага разгону мірнай акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў у вязніцах апынуліся больш за 600 чалавек.

25 чалавек, у тым ліку пяць былых кандыдатаў у прэзідэнты Мікалай Статкевіч, Уладзімір Някляеў, Андрэй Саннікаў, Віталь Рымашэўскі і Аляксей Міхалевіч, знаходзяцца ў следчым ізалятары Камітэта дзяржаўнай бяспекі. Іх падазраюць у арганізацыі і ўдзеле ў масавых беспарадках, што пагражае ў выніку прызнання затрыманых вінаватымі пазбаўленнем волі на тэрмін да 15 гадоў. Некаторым ужо вынеслі абвінавачванні.

Апошнімі днямі моцным атакам з боку спецслужбаў падвергліся рэдакцыі Еўрапейскага радыё для Беларусі, незалежнага тэлеканалу Белсат, газеты "Наша ніва", Беларускага ПЕН-цэнтра, офісы палітычных партыяў. Ператрусы адбываліся і ў кватэрах многіх сябраў выбарчых штабоў альтэрнатыўных кандыдатаў, палітыкаў, незалежных журналістаў.

Без сістэмных зменаў

Валентин Стефанович (слева)
Валянцін Стэфановіч: Падзеі апошніх дзён зацьмілі ўвесь 2010 годФото: DW

Па словах намесніка старшыні Праваабарончага цэнтра "Вясна" Валянціна Стэфановіча, падзеі апошніх дзён зацьмілі ўвесь 2010 год, бо цягам гэтага году назіралася тэндэнція змяншэння колькасці рэпрэсіяў, палітычна афарбаванага крымінальнага і адміністратыўнага пераследу грамадзянаў. "Ясна, што нейкіх сістэмных зменаў у галіне выканання грамадзянскіх і палітычных правоў не адбылося. Але з самых яскравых справаў я б назваў справу ваўкавыскага прадпрымальніка Мікалая Аўтуховіча, бо тут упершыню ўлады спрабавалі зварганіць нешта страшнае з падпаламі і замахамі на службовых асобаў", - адзначыў юрыст.

Валянцін Стэфановіч падкрэсліў, што наступствы падзеяў 19 снежня і наступных дзён будуць адчувацца ў Беларусі яшчэ і ў наступным годзе.

Практыка прымянення заканадаўства

Як адзначаюць праваабаронцы, сёлета ўладамі актыўна амаль не прымяняліся некаторыя нормы крымінальнага заканадаўства. Кіраўнік юрыдычнае камісіі Беларускага Хельсінскага камітэта Гары Паганяйла звярнуў увагу, што ў 2010 годзе амаль не прымяняўся артыкул 193 прым. Крымінальнага кодэксу, які прадугледжвае крымінальную адказнасць за дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі нават да зняволення на тэрмін да двух гадоў.

Тым не менш, нагадаў Валянцін Стэфановіч, ужо падчас прэзідэнцкай кампаніі пракуратуры выносілі папярэджанні актывістам незарэгістраваных арганізацыяў, у тым ліку сябрам "Маладога фронту".

Петля для повешения. Символ смертной казни
Міжнародная супольнасць патрабуе мараторый на смяротную кару ў БеларусіФото: BilderBox

У той жа час, падкрэслівае праваабаронца, ніякіх дэмакратычных зменаў у заканадаўстве не адбылося. "Уся рэпрэсіўная машына, закладезная ў заканадаўстве, можа зноў запрацаваць на поўную моц у любы момант", - падкрэсліў Валянцін Стэфановіч. Паводле яго словаў, нягледзячы не высілкі дэмакратычнай супольнасці, не адбылося выключэння з Крымінальнага кодэкса дыфамацыйных артыкулаў, якія прадугледжваюць адказнасць за дыскрэдытацыю Рэспублікі Беларусь, абразу і паклёп на прэзідэнта ды іншых высокапастаўленых службовых асоб. Таксама не быў уведзены мараторый на смяротную кару.

Не адбылося зменаў і ў заканадаўстве аб масавых мерапрыемствах. Зараз прымаецца законапраект аб грамадскіх арганізацыях і камерцыйных арганізацыях, але мы баімся, што ён можа яшчэ больш пагоршыць сітуацыю з няўрадавымі арганізацыямі", - адзначыў юрыст.

Станоўчы момант

Даволі важным, па словах Валянціна Стэфановіча, ёсць той момант, што ў Беларусі распачалася падрыхтоўка закона аб альтэрнатыўнай службе. "Гэта адзіная станоўчая змена і, можна сказаць, перамога грамадзянскай супольнасці. Але закон яшчэ не прыняты, і што атрымаецца на выхадзе, пакуль невядома", - рэзюмаваў праваабаронца.

Аўтар: Артур Смірноў, Вільня
Рэдактар: Вікторыя Заранка

Пропустить раздел Еще по теме

Еще по теме