Праваабаронца Леанід Судаленка правёў за кратамі два з паловай гады. Між іншага яго абвінавачвалі ў тым, што ён дапамог шматдзетнай сям'і затрыманага сабраць сродкі на тое, каб набыць дровы. Карэспандэнтка DW Ірэна Кацяловіч паразмаўляла з былым палітвязнем пра першую вячэру з роднымі пасля вызвалення, катаванні ў турме і вымушаную эміграцыю.