Мінскіе улады забаранілі "Дзень любові"
13 февраля 2009 г.Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт не даў дазволу зарэгістраванаму ў Чэхіі Міжнароднаму моладзеваму аб’яднанню "Малады фронт" на правядзенне 14 лютага, у Дзень святога Валянціна, у беларускай сталіцы святочнага шэсця і канцэрта, прысвечанага "Дню любові". У пятніцу, 13 лютага, маладафронтаўцы падалі ў суд скаргу на дзеянні сталічных чыноўнікаў, якія пратэрмінавалі з адказам на пададзеную заяўку на правядзенне акцыі.
Як паведаміла Deutsche Welle прэс-сакратар аб’яднання Таццяна Шапуцька, акцыя мелася распачацца ў найбліжэйшую суботу а 18-й гадзіне на Плошчы Якуба Коласа, менавіта з-за гэтага, як сведчыць з адказу Мінгарвыканкама, і забаронена мерапрыемства. Па словах Таццяны Шапуцькі, маладафронтаўцы чакалі, што адказ будзе прыкладна такім.
З той прычыны, што афіцыйны адказ сталічнага выканкама прыйшоў пазней за вызначаны заканадаўствам тэрмін – за тры дні (а мусіў не пазней за пяць дзён да заяўленага мерапрыемства), "Малады фронт" вырашыў абскардзіць дзеянні гарадскіх чыноўнікаў у судзе, куды ў пятніцу, 13 лютага, была накіравана адпаведная скарга. "Нягледзячы на адмову ўладаў у дазволе на правядзенне святочных мерапрыемстваў акцыя 14 лютага, на Дзень любові, адбудзецца ў заяўленым фармаце", - заявіла прэс-сакратар "Маладога фронту". (гк)