1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

Правы чалавека: адметнасці тыдня

11 сентября 2009 г.

У Мінску разагналі акцыю апазіцыі, яе ўдзельнікі аштрафаваны; праваабаронцы пратэстуюць супраць парушэнняў правоў грамадзян на сходы; палітпрызыўніка са шпіталю забраў КДБ, а палітзняволенага перавялі ў камеру СІЗА.

https://p.dw.com/p/Jd2R
Молоток судьи на столе
Цяжкі прававы тыдзень БеларусіФото: picture-alliance/ dpa

У беларускай сталіцы праваахоўныя органы разагналі мірную акцыю дэмакратычных арганізацый, затрыманыя актывісты былі збіты і асуджаны да вялікіх грашовых штрафаў. Беларускія праваабаронцы прынялі заяву, у якой асудзілі парушэнні правоў чалавека з боку ўладаў. Супрацоўнікі КДБ датэрмінова забралі са шпіталю палітычнага прызыўніка, нягледзячы на пратэсты лекараў. Былога ваўкавыскага прадпрымальніка перавялі з лякарні СІЗА ў звычайную камеру. Гэта – асноўныя падзеі тыдню ў праваабарончай сферы.

Historische weißrussische Fahne
Фото: Bymedia

Разгон антымілітарысцкай акцыі

Увечары 9 верасня супрацоўнікі праваахоўных органаў разагналі акцыю апазіцыі, якая праходзіла на Кастрычніцкай плошчы Мінску. Прадстаўнікі дэмакратычных арганізацый пад лозунгамі "Расійскія ваенныя, вяртайцеся дадому!" і "Не – расійскім ваенным базам!" пратэставалі супраць беларуска-расійскіх вайсковых вучэнняў "Захад-2009" і прысутнасці расійскіх вайскоўцаў і ваеннай тэхнікі на тэрыторыі Беларусі.

Акцыя доўжылася ўсяго некалькі хвілін, пасля чаго яе ўдзельнікаў пачалі затрымліваць спецназаўцы. У ходзе затрыманняў пацярпелі прысутныя на месцы падзеі журналісты: была пашкоджана камера тэлекарэспандэнта польскага тэлебачання, у некаторых фотакораў спрабавалі адабраць апаратуру.

Міліцыянты затрымалі больш за 10 чалавек, сярод якіх – старшыня Мінскай гарадской арганізацыі партыі БНФ Віктар Івашкевіч, каардынатар кампаніі "Еўрапейская Беларусь" Зміцер Бандарэнка, актывісты гэтае кампаніі Аляксандр Артошчанкаў і Зміцер Бародка, кіраўнік "Маладога фронту" Зміцер Дашкевіч, лідэр сталічных прадпрымальнікаў Аляксандр Макаеў і іншыя.

Усіх затрыманых больш за чатыры гадзіны пратрымалі ў Цэнтральным РУУС Мінска, пасля чаго адвезлі на ноч да суда ў цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў на вуліцы Акрэсціна. Па словах затрыманых, у аўтобусе іх збівалі.

Белорусских оппозиционеров задерживают в ходе акции
Адна з акціяў пратэсту апазіцыіФото: Manja Myschkowez

Пратэст праваабаронцаў

На наступны дзень у судзе Цэнтральнага раёну сталіцы ў закрытым рэжыме адбыліся разгляды адміністратыўных справаў у дачыненні да затрыманых. Правабаронцу Уладзіміра Лабковіча сілаю выштурхнулі з залі судовых паседжанняў. Актывісты, што прадсталі перад судом, былі аштрафваваныя на буйныя грашовыя сумы "за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі".

11 верасня праваабарончы цэнтр "Вясна" прыняў адмысловую заяву, што да дзеянняў уладаў дачынна мірных грамадзянаў пад час мірных вулічных акцый. Па словах сябра рады "Вясны" Валянціна Стэфановіча, усе мірныя сходы, якія праходзілі ў Беларусі апошнім часам, заканчваліся разгонамі і затрыманнямі.

"Мы адназначна гэта як праяву парушэння правоў чалавека на свабоду мірных сходаў, выказванне меркаванняў", - падкрэсліў Валянцін Стэфановіч.

Правааборончы цэнтр "Вясна" у сваёй заяве заклікае органы пракуратуры правесці пракурорскія праверкі па фактах перавышэння службовых паўнамоцтваў супрацоўнікамі міліцыі і прыцягнуць вінаватых да вызначанай законам адказнасці.

Аўтуховіч зноў у камеры

Былога прадпрымальніка з Ваўкавыска, якога правабаронцы называюць палітычным зняволеным, Мікалая Аўтуховіча перавялі з медычнай часткі следчага ізалятара ў звычайную камеру. 8 верасня яго наведаў адвакат Павел Сапелка. Паводле абаронцы, Мікалай Аўтуховіч выглядае значна схуднелым, бо харчуецца толькі садавінай і гароднінай, турэмную ежу не ўжывае.

Правозащитники Алесь Беляцкий и Валентин Стефанович
Праваабаронцы з "Вясны"Фото: Bymedia

У камеры, дзе зараз знаходзіцца Аўтуховіч, месцяцца дваццаць чалавек, хаця разлічана яна на меншую колькасць арыштантаў. "Знаходжанне Аўтуховіча, якому патрэбны медычны нагляд, у такой камеры фактычна можна назваць катаваннем", - адзначыў Павел Сапелка.

Палітпрызыўніка забраў КДБ

Раніцай 11 верасня падчас абходу дактары паведамілі Зміцеру Федаруку, актывісту "Маладога фронту", што стан яго здароўя нездавальняючы, і ён яшчэ не менш за тыдзень будзе знаходзіцца ў шпіталі.

Але праз некалькі хвілінаў у шпітальную палату зайшлі супрацоўнікі Камітэту дзяржаўнай бяспекі (КДБ) і загадалі маладзёну тэрмінова збірацца. Яны паведамілі, што адвязуць юнака ў вайсковую частку. Нагадайма, што з 7 верасня Зміцер Федарук, які служыць у Жодзінскай вайсковай частцы, праходзіў абследаванне ў сталічным вайсковым шпіталі.

Аўтар: Генадзь Канстанцінаў, Мінск
Рэдактар: Марына Нікіціч

Пропустить раздел Еще по теме

Еще по теме

Показать еще