1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

У красавіку ў Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі адбудуцца парламенцкія слуханні па праблемах ліквідацыі наступстваў ЧАЭС

28 февраля 2006 г.
https://p.dw.com/p/83Bz

Яны будуць прымеркаваныя да 20-й гадавіны аварыі на ЧАЭС, якую свет адзначыць 26 красавіка. Падчас падрыхтоўкі да слуханняў 23-24 сакавіка камісія правядзе выязное пасяджэнне ў забруджаных радыенуклідамі раёнах Магілёўскай і Гомельскай абласцей. Асноўнай мэтай гэтага мерапрыемства з'яўляецца азнаямленне з сапраўдным становішчам спраў па праблемах мінімізацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і сацыяльнай абароны грамадзян непасрэдна ў пацярпелых раёнах. Прадугледжваецца, што ў пасяджэнні камісіі возьмуць удзел кіраўнікі Камчарнобылю, міністэрстваў эканомікі і фінансаў, іншых зацікаўленых ведамстваў, а таксама прадстаўнікі дзяржаўных органаў і грамадскіх арганізацый.