1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

Правы чалавека ў Беларусі: падзеі тыдня

5 марта 2010 г.

Апазіцыянера асудзілі на 15 сутак, прадстаўнікі дэмактарычных сіл адмаўляюцца ад удзелу ў выбарах, журналістку дапыталі па справе за паклёп на высокага службоўцы з КДБ, БАЖ звярнуўся да Генеральнага пракурора.

https://p.dw.com/p/MLGe
На столе лежит молоток судьи - символ отправления правосудия
Фото: picture-alliance/ dpa

Сябра "Беларускай хрысціянскай дэмакратыі" прыгаварылі да 15 сутак адміністратыўнага арышту, пад уціскам уладаў апазіцыянеры адмаўляюцца ад удзелу ў кампаніі мясцовых выбараў, вядомую журналістку дапыталі ў міліцыі па "паляўнічай справе", Беларуская асацыяцыя журналістаў (БАЖ) звярнулася да Генеральнага пракурора з нагоды ператрусаў у супрацоўнікаў незалежных СМІ.

15 сутак патэнцыйнаму кандыдату ў дэпутаты

Суд Ленінского раёна Мінска прыгаварыў актывіста незарэгістраванай Партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" (БХД) Андруся Кашэўскага да 15 сутак адміністратыўнага арышту. Маладзёна затрымалі ўвечары 3 сакавіка ў сталічным метрапалітэне, нават не патлумачыўшы, за што. Кашэўскага прывезлі ў суд, дзе актывіста абвінавацілі ў супраціве супрацоўнікам міліцыі, пасля чаго адправілі ў вязніцу.

Цікавай акалічнасцю з’яўляецца тое, што Андрусь Кашэўскі збіраўся вылучацца кандыдатам у дэпутаты ад БХД на мясцовых выбарах, якія пройдуць у Беларусі 25 красавіка. Пасадзіўшы актывіста на 15 сутак, улады пазбавілі яго магчымасці своечасова сабраць і здаць подпісы для рэгістрацыі кандыдатам у дэпутаты.

Стенд с информацией о кандидатах в депутаты
Пад уціскам уладаў апазіцыянеры адмаўляюцца ад удзелу ў мясцовых выбарахФото: Alexander Burakow

Адмова ад удзелу ў выбарах

Тым часам старшыня Мінскай абласной арганізацыі моладзевага крыла Аб’яднанай грамадзянскай партыі "Маладыя дэмакраты" Арцём Агафонаў прыняў рашэнне адмовіцца ад удзелу ў выбарах у якасці кандыдата ў дэпутаты Любанскага раённага савету.

Актывіст сабраў неабходную колькасць подпісаў, але быў змушаны адмовіцца ад далейшага ўдзелу ў кампаніі з прычыны ўціску на настаўнікаў, што з’яўляюцца сябрамі апазіцыйных палітычных партыяў, з боку начальніка Мінскага абласнога ўпраўлення адукацыі Таісіі Данілевіч. Чыноўніца ў ультыматыўнай форме запатрабавала ад настаўнікаў альбо выйсці з гэтых партыяў, альбо напісаць заяву аб звальненні з працы па ўласым жаданні. Сярод настаўнікаў, якім пагражала Таісія Данілевіч, ёсць і жонка Арцёма Агафонава Надзея.

Допыты па "паляўнічай справе"

Каардынатара грамадзянскай кампаніі “Еўрапейская Беларусь” Андрэя Саннікава і яго жонку, вядомую журналістку Ірыну Халіп дапыталі ў РУУС Партызанскага раёну сталіцы па гэтак званай “паляўнічай справе”. Іх дапытвалі паасобку, задавалі пытанні, ці публікавала Ірына Халіп на сайтах нейкія матэр’ялы, датычныя расследавання крымінальнае справы аб паклёпе ў дачыненні да былога намесніка, а цяпер начальніка Упраўлення Камітэту дзяржаўнае бяспекі па Гомельскай вобласці Івана Каржа.

Андрей Санников
Андрэй СаннікавФото: Bymedia

Варта нагадаць, што па гэтай справе ў Мінску ўжо адбыліся ператрусы. Так, 17 лютага супрацоўнікі міліцыі, якіх ачольваў маёр Ленінскага РУУС сталіцы Аляксандр Чуй, правялі вобшук на працоўным месцы намесніцы рэдактара незалежнай газеты "Народная воля" Марыны Коктыш, сканфіскаваўшы ў яе кампутар, а 26 лютага некалькі міліцыянтаў на чале са следчым Камінскім правялі ператрус у кватэры шэф-рэдактара "Народнай волі" Святланы Калінкінай. У журналісткі і ў яе сына праваахоўнікі таксама канфіскавалі кампутары і носьбіты інфармацыі.

Зварот да Генпракурора

Беларуская асацыяцыя журнаістаў накіравала афіцыйны зварот на імя Генеральнага пракурора Беларусі Рыгора Васілевіча з нагоды згаданых вышэй падзеяў. Па словах намесніка старшыні БАЖ юрыста Андрэя Бастунца, асацыяцыю вельмі занепакоілі згаданыя ператрусы ў кватэрах і на працоўных месцах журналістаў. Гэтыя акцыі ўладаў, на думку Бастунца, выкарыстоўваюцца не толькі ў рамках крымінальнай справы за паклёп на высокапастаўленую асобу з КДБ, але і ў іншых мэтах, а менавіта для таго, каб ці то запалохаць журналістаў, ці каб даведацца пра крыніцы іх інфармацыі.

Як адзначыў Андрэй Бастунец, зараз БАЖ чакае ад Генпракурора рэакцыі, хаця, па словах юрыста, зразумела, што гэтая рэакцыя неабавязкова будзе такой, на якую разлічвае асацыяцыя, што яна будзе эфектыўнай. "На жаль, мы маем досвед пазамінулага году, калі ператрусы, якая адбыліся па ўсё Беларусі на кватэрах журналістаў, былі абскарджаны нашай арганізацыяй, але толькі праз паўгады адабраная маёмасць была вернута журналістам", - падкрэсліў юрыст.

Мучжина читает раскрывает газету "Народная воля"
Кожная выбарчая кампанія ў Беларусі суправаджаецца ўзмацненнем ціску на СМІФото: Bymedia

Намеснік старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў не цешыцца ілюзіямі наконт умоваў працы незалежных СМІ ў бліжэйшай будучыні. Паводле Андрэя Бастунца, кожная выбарчая кампанія ў Беларусі суправаджаецца ўзмацненнем ціску на журналістаў і на сродкі масавай інфармацыі. "На жаль, няма падставаў лічыць, што гэтая кампанія будзе адрознівацца ад папярэдніх, я маю на ўвазе ў першую чаргу наступную кампанію прэзідэнцкіх выбараў", - сказаў насмеснік старшыні БАЖ.

Пракуратура: выкраданне не ёсць злачынства

Пракуратура Савецкага раёна Мінска адмовіла ў завядзенні крымінальнае справы па факце выкрадання актывіста кампаніі "Еўрапейская Беларусь" Уладзіміра Лемеша, якога летась невядомыя схапілі ля будынку рэдакцыі газеты "Вечерний Минск".

У аўтобусе, куды закінулі хлопца, у яго адабралі мабільны тэлефон, пашпарт, іншыя рэчы. На Лемеша надзелі кайданкі і загадалі сядзець з угнутай у калені галавой, пры гэтым пагражалі расправаю, калі юнак не спыніць сваю грамадскую дзейнасць. У выніку маладога чалавека некалькі гадзін павазілі немаведама дзе і выкінулі ў 25 кіламетрах ад сталіцы. Пракуратура Савецкага раёна Мінска палічыла, што ў дзеяннях невядомых адсутнічае склад злачынства.

Аўтар: Генадзь Канстанцінаў
Рэдактар:Уладзімір Дорахаў

Пропустить раздел Еще по теме